Home
Нататкі рэвалюцыянэра [entries|archive|friends|userinfo]
Ягазам Гэзвапавіч Вольны

[ website | News from Belarus on Twitter ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Тэхнічны [Feb. 16th, 2021|01:30 am]
голосовать: ненавижу твою писанинусчетчик симпафек для вашего жжголосовать: обожаю твою писанину
симпафки моих читателей



LinkLeave a comment

Праваабаронцы [May. 4th, 2009|03:41 pm]
[Tags|]

Апошнім часам я даволі часта бачу ў мэдыях слова "праваабаронца". Яно сустракалася і раней, але чамусьці мяне ня надта цікавіла ягонае значэньне. Але, вось, цяпер мне стала цікава, хто ё праваабаронцы, і чым яны займаюцца. Я разумею, што гэта ё нейкія апазыцыйныя дзеячы, але ня ведаю, хто яны ё дакладна. Я ведаю, чым займаюцца праўнікі, журналісты, палітыкі, дысыдэнты, актывісты, але праваабаронцы мусяць займацца нейчым іншым, як для іх ё асобнае паняцьце. Дык, хто ж яны, чаму іх гэтак перасьледваюць, і якая ад іх карысьць?
Link1 comment|Leave a comment

Чарнобыльскі шлях 2009 - Вынікі [Apr. 27th, 2009|12:16 am]
[Tags|, ]

Шчыра кажучы, я ня ўбачыў анічога незвычайнага. "Старая" апазыцыя паказала яшчэ адзін прыклад з сэрыі "мы ўжо паміраем, але яшчэ не здаемся" (можна было б ужо вызначыцца ці парушаць дазволены маршрут, ці не, і прытрымлівацца пляну). Маладыя радыкала паказалі яшчэ адзін прыклад з сэрыі "мы можам усё самі, але нас ніхто ня слухае, таму нас мала" (радыкалаў ніколі ніхто ня слухае, і яны надта рэдка могуць дамовіцца пра агульныя пляны, але быць маладым і ня быць радыкалам – немагчыма). У Новым Ёрку дыяспара зноўку паказала яшчэ адзін прыклад с сэрыі "нам похвігу якая нагода, абы сфоткацца з б-ч-б сьцягам, каб атрымаць азыль" (я не магу назваць па-іншаму палітычныя лёзунгі і ўсьмешкі на фотах у нядзелю насупраць ААН на жалобным пікеце). А ў нарэшце афіцыйнага пэнсіянэра Zянона™ зноўку "ворагі вакол".

"Вернай дарогай ідзёце, таварышы!"™
Link3 comments|Leave a comment

Яшчэ адная белая пляма на мапе Эўропы [Apr. 9th, 2009|07:57 am]
[Tags|]

Я ўжо прызвычаіўся да таго, што на статыстычных мапах замест Беларусі заўсёды ё белая пляма, бо ці то ў нас не зьбіраюць дадзеныя, ці то проста дасьледчыкаў не пускаюць. На жаль, гледзячы на гэтую мапу, цяжка зразумець, ці Майкрасофт не сабраў зьвесткі пра наяўнасьць шкодных праграмаў, або ці ў Беларусі сапраўды меней кампутарных праблемаў, чым у суседніх Расеі, Ўкраіне ды Польшчы. (BBC па-ангельску, як камусьці цікава)

Link1 comment|Leave a comment

Кансьпірацыя [Apr. 8th, 2009|11:19 pm]
[Tags|]

Ці можна нехта патлумачыць, чаму ў дзяўчыны зьлева замазаны твар? Звычайна, калі нельга фатаграфавацца, нават і блізка да здымача не падыходзяць, а яна разам з усімі пазуе. Крыніца.

Link1 comment|Leave a comment

Малдова [Apr. 8th, 2009|09:03 pm]
[Tags|]

Адразу адзначу, што хоць я і прыхільнік ідэяў левага палітычнага напраку, я ніколі не падтрымліваў камуністаў. Я не ўспрымаю іх як (нават і патэнцыйных) ворагаў дэмакратычных ідэяў, бо яны ўжо страцілі тую палітычную сілу, якая была ў гэнай партыі яшчэ 20-25 гадоў таму. Аднак, мне чамусьці вельмі цяжка прыняць бок малдоўскіх "змагароў супраць камунізму". Іхныя паводзіны не кранаюць тую частку майго мозгу, якая адказвае за салідарнасьць: гэты гвалтоўны супраціў без канкрэтных мэтаў (абы ўсё разбурыць) пад сьцягам ЭЗ не выклікае павагі. Гвалтоўны супраціў з мэтамі мусіць парушаць інфраструктуру, якая падтрымлівае дрэнны рэжым, а гэты натоўп менавіты нішчыць амаль усё, што сутракае на сваім шляху.

У іх нават няма канкрэтных прычынаў супраціву. Група ў Фэйсбуку ў падтрымку Малдовы даволі дыпляматычна кажа пра мажлівыя фальсыфікацыі і парушэньні, а таксама пра плётку, што нібыта прагаласавалі 100 тысячаў нябожчыкаў. У адрозьненьні ад Украіны, дзе людзі бачылі аўтобусы, што вазілі выбарнікаў, і ад Беларусі, дзе адбывалася прымусовае датэрміновае галасаваньне, ў Малдове ўсё прайшло больш-менш шчыра, адкрыта й дэмакратычна, што нават эўрапейскія назіральнікі сьцьвердзілі вынікі выбараў. Варонін і ягоныя камуністы ня Чаўшэску з сакрэтнай паліцыяй, каб ладзіць паўстаньне, асабліва пры наяўнасьці добрага вопыту ва Ўкраіне, Грузіі ды ў Сэрбіі.

Радыкалы, якія захапілі "негвалтоўны" натоўп ё толькі сьведчаньнем таго, што Малдова яшчэ не гатовая ўвасьці ў ЭЗ, а [info]natmorar і ейныя паплечнікі ня ўмеюць кіраваць натоўпам. Зь іншага боку ў мяне чамусьці ствараецца ўражаньне, што ў натоўпе сапраўды былі правакатары, але не ад "рэжыму" ці з Румыніі, а з Прыднястроўя, бо гэткае становішча зручнае толькі Сьмірнову і Крамлю: гвалт пад сьцягамі Румыніі і ЭЗ прымусяць нэйтральнага Вароніна зьвярнуцца па дапамогу ў Маскву і адштурхнуць насельніцтва Малдова ад пра-захадных палітычных гульцоў.

Link3 comments|Leave a comment

Башорг!!! [Mar. 31st, 2009|06:18 pm]
[Tags|, ]

Для тых, хто яшчэ ня бачыў: культавы расейскі сайт bash.org.ru сёньня працуе выключна па-беларуску. На жаль, іхны аўтаматычны перакладчык не адрозьнівае стоить ды стоять, таму ўсе й усё ў іх "каштуе", але агульна мне ўсё спадабалася. Яны нават ужывают імбрык. Цікава цяпер паглядзець на рэакцыю наконт падабенства моваў ад расейцаў.
LinkLeave a comment

Яшчэ адзін палітычны жаўнер [Mar. 12th, 2009|11:21 am]
[Tags|]

Прымусовая служба ў войску становіцца ўсё болей палітычнай. У аўторак 10 сакавіка ў Менску быў забраны ў войска Ільля Яськевіч, сын адной зь лідэраў віцебскіх прадпрымальнікаў Ірыны Яськевіч. Падчас мінулых выбараў у "палатку" ягоная маці балятавалася па Чкалаўскай акрузе, а ён быў адным з назіральнікаў. Справа ў тым, што ў хлопца ё пэўныя праблемы са здароўем: у яго быў разрыў печані, і ён хворы на вочы. Ільля ўжо здолеў перадаць, што ўмовы ў войску жахлівыя: замест таго, каб рыхтаваць жаўнераў да вайны, іх прымушаюць вучыць статут і прыбіраць навакольле.
Link2 comments|Leave a comment

Мова пісьменная [Mar. 5th, 2009|12:05 am]
Пад час напісаньня апошніх допісаў у мяне зьявілася ўражаньне, што мне стала складаней пісаць па-беларуску. Відаць, адсутнасьць беларускамоўнай адукацыі становіцца болей відавочным. Хаця я й вольна размаўляю па-беларуку (можа тыя, хто чуў маю гаворку, маюць іншае ўражаньне), напісаньне аналітычныя матар'ялы ё трошку іншае ўжываньне мовы. Я ўжо прызвычаіўся да ангельскай мовы й ейнага сінтаксісу і часам заўважаю, што ўжываю яго і ў рускай, і ў беларускай мовах. З-за гэтага мае допісы могуць падавацца трошку дзіўнымі і "немілагучнымі" нават мне.

Можа ё нейкі спосаб палепшыць менавіта аналітычны стыль? Я ўсё ж чытаю беларускамоўныя медыі й блёгі, але, відавочна, гэтага недастаткова.
Link3 comments|Leave a comment

"Палітвязьні" [Mar. 4th, 2009|10:30 am]
[Tags|, ]

Ну, што? Дакрэчыліся пра палітвязьняў па "справе 14-ці"? Ёлупні! Пра які "крывавы рэжым" можна казаць, калі яны самі наўмысна парушаюць закон? Калі Дашук яшчэ быў нібыта вымушаны парушаць умовы прысуду (хаця й гэтага можна было пазьбегнуць), а вось Дубскага ўвогуле ніхто не прымушаў рабіць анічога. Ну, навошта было карыстацца чужой SIMкаю? Хіба ён ня ведаў, што гэта ё крымінальнае злачынства? Вось спачатку зрабілі з дурня героя, а цяпер будуць крычэць, што Дубскі за кратамі незаконна. Да таго жчым болей цяперашняя апазыцыя дыскрэдытуе сябе, тым складаней будзе захапіць сэрцы й думкі астатніх, нават калі па іх прыйдуць новыя рухі й арганізацыі.

LinkLeave a comment

Лука ў Сэрбіі [Mar. 4th, 2009|08:40 am]
[Tags|, ]

Як высьветлілася, ўсё значна прасцей, чым я меркаваў. Лукашэнка адпачывае ў Сэрбіі амаль задарма, бо яго туды запрасіў уладальнік гатэлю й пэўнай часткі курорта Капаонік. Улічваючы ўсю гісторыю стасункаў Міадрага Косьціча зь Беларусьсю, становіцца відавочна, што гэтыя вакацыі ё чарговай спробай набыць правы на інвэстыцыі ў нашую краіну. Таксама цікава, што Косьціч мае пэўнае дачыненьне да сэрбскай мафіі і да Зорана Джынджыча, якога гэная мафія й забіла. Ці разумее Лукашэнка, ў якую гульню ён патрапіць? Зь іншага боку, ён не дурны, і можа скарыстаць гэткае сватаўство ва ўласных мэтах, кшталту дармавога адпачынку.

Link2 comments|Leave a comment

Лукашэнкавыя вакацыя [Mar. 3rd, 2009|01:09 am]
[Tags|, ]

Безумоўна, Лукашэнкаўскія вакацыі ў Сэрбіі былі найгарачэйшай навіной панядзелка. Пакуль БелТА расказвала пра працоўны візыт, астатнія разважалі пра "круцізну" курорта ды й пра астатніх прэзыдэнтаў на вакацыях. Але ўсе недзяржаўныя крыніцы пагаджаліся з тым, што гэткія вакацыі падчас крызы ё недарэчнасьць. У мяне ж зьявілася толькі два пытаньня:

1) Чаму ён паехаў на вакацыі толькі зараз?
2) Чаму ён паехаў менавіта ў Сэрбію?

Ад'езд кіраўніка краіны на вакацыі падчас даволі вялікай эканамічнай крызы, калі мясцовыя грошы кожны дзень таньнеюць у адносінах да асноўнай міжнароднай валюты, заўсёды ё значнай падзеяй. У нашым выпадку гэны кіраўнік яшчэ й аўтарытарны, што стварае больш пытаньняў, чым адказаў. Генералы звычайна адпачываюць перад кожнай бойкай, а палітыкі пасьля ўдалай кампаніі. Улічваючы падзеі апошніх тыдняў і Лукашэнкаўскае атачэньне на 150 чалавекаў, мне падаецца, што ён вырашыў адсьвяткаваць удалыя перамовы з Эўразьвязам.  Сапраўды, трошку дзіўна, што ён шчодра ўзяў з сабою яшчэ шмат чыноўнікаў ды сваякоў, але дыктатары таксама могуць паводзіць сябе сумленна ў дачыненьні пэўных людзей. Ягонае атачэньне ў Сэрбіі, пэўна, складаецца з найадданейшых "дупалізаў", ахоўнікаў і сваякоў, а гэткіх людзей Лукашэнка вымушаны шанаваць, каб яны яму ня здрадзілі.

Маю думку пра сьвяткаваньне перамоваў з ЭЗ пацьверджвае й месца адпачынку. Раней Лукашэнка любіў наведваць аўстрыйскія Альпы, каб падлячыцца й пакатацца на лыжах. Калі яму забаранілі ўезд у ЭЗ, Лукашэнку прыйшлося карыстацца мясцовымі "курортамі" Сілічы й Раўбічы, а калі яму дазваляў Пуцін, то й Сочы. Цяпер жа санкцыі часова скасаваныя, але ён усё роўна не паехаў у Аўстрыю. Я ня думаю, што выбар залежыў ад коштаў, бо для чалавека, які апранае скураную дзягу ад Эрме, каб праверыць збожжа ў полі, грошы ня будуць праблемай. Справа ў тым, што Сэрбія пад кіраўніцтвам Тадзіча імкнецца далучыцца да ЭЗ, а таксама яна заўсёды была хаўрусьнікам Расеі на Балканах. Сяброўства з гэтай краінай Лукашэнку проста стратэгічна неабходна, бо атрымліваецца гэткі хаўрус мастоў паміж ЭЗ і Расеяй. Выбраўшы Капаонік для сваіх вакацыяў, Лукашэнка сказаў Эўразьвязу: "Мы будзем з вамі працаваць, але паступова," - а Расеі ён сказаў: "Мы хочам паболей незалежнасьці, але мы будзе добрымі суседзямі й хаўрусьнікамі." Цяпер застаецца чакаць на рэакцыю Расеі, бо рэакцыю ЭЗ надта лёгка прадказаць - яна будзе станоўчай.

Link1 comment|Leave a comment

Беларусь на амэрыканскім ТБ [Mar. 1st, 2009|10:37 pm]

Нядаўна глядзеў Сімпсанаў (сэрыя ад 25 студзеня 2009). Тамака быў эпізод, дзе Ліза мусіла ўдзельнічаць у "Мадэль ААН" (спаборніцтва па сымуляцыі дзейнасьці ААН) у якасьці прадстаўніка Азербайджану. Літаральна на сэкунду паказалі ейнае месца на трыбуне (паміж Аўстраліяй і Беларусьсю). Што мяне ўразіла, дык нейкі "закос" пад беларускі нацыянальны строй, які яны намалявалі. Дробязь, але прыемна. =)

Link1 comment|Leave a comment

Бі-2 у Вашынгтоне [Mar. 1st, 2009|02:26 pm]
Некалькі тыдняў таму ў [info]lianka_ была размова пра беларускасьць Бі-2. Учора яны гралі ў Вашынгтоне, і мне, натуральна, было цікава, колькі разоў будзе ўзгаданая Беларусь. На дзіва, кожны раз, калі Шура казаў штосьці пра гурт, ён узгадваў або Менск, або Бабруйск, і нават аднойчы я пачуў нешта пра Беларусь. Хаця калі ён прадставіў гурт, ён сказаў: "Мы ё Бі-2, і мы з Масквы і з Аўстраліі."
Link10 comments|Leave a comment

На заробкі ў ЗША ўлетку [Feb. 27th, 2009|06:29 am]
Сёньня ЭРБ зацікавілася, ці закрануў эканамічная крыза летнія студэнцкія працы. Зь іхняга дасьледваньня вынікае, што ў ЗША меней праблемаў, чым на Беларусі. На жаль, яны надта памыляюцца. Падчас маёй апошняй вандроўкі на Беларусь, у мяне пыталіся некалькі разоў, ці варта ехаць улетку ў ЗША. За два месяцы, як я вярнуўся, мой адказ не зьмяняецца ані крышачку: вандроўка ў ЗША дзеля працы ў гэтым годзе будзе даволі рызыковай. Справа ў тым, што тут зараз цяжка знайсьці працу нават мясцовым студэнтам. Дакладней, ё даволі шмат розных прапановаў, чым заняцца ўлетку, але з большасьці гэта неаплочваемая праца, амаль добраахвотніцтва. Там, дзе могуць плаціць, натуральна, будзе вялікі конкурс. Ды з-за таго, што грошы патрэбныя ўсім, ствараецца сытуацыя, калі мясцовая моладзь незалежна ад узроўня адукацыі будзе змагацца за працоўныя месцы, якія традыцыйна займалі часовыя замежнікі, бо невялічкія грошы ё лепей, чым аніякіх грошаў.

Што датычыцца вытрымак ад прадстаўнікоў фірмаў, якія дапамагаюць аформіць дакументы, пра наяўнасьць запрашэньняў на працу ў кожнага студэнта, які ідзе ў амбасаду. Гэта ё хлусьня. Тыя запрашэньні на працу, што паказваюць у амбасадзе, ё проста паперкі, каб атрымаць візу (без "сапраўднага" запрашэньня візу проста не дадуць). Насамрэч жа, працадаўцы запрашаюць болей людзей, чым у іх ё месцаў, бо яны ўлічваюць форс мажор кшталту адмоўнага адказу ад амбасады. Да таго ж, калі спатрэбіцца, яны могуць працаўладкаваць кагосьці раней за дамоўлены тэрмін прыезду замежнага працаўніка, бо ніхто ж ня будзе чакаць, як патрэбная дадатковая дапамога.

Ну, і пра ўлюблёнае месца працы ўсходеэўрапейскай моладзі: рэстарацыі і бары. У мяне ё знаёмыя-студэнты, якія працуюць у адным з папулярных бараў у Вашынгтоне. Я нядаўна пацікавіўся, якім чынам крыза адбіваецца на іхняй працы, бо ў Амэрыцы людзі пьюць незалежна ад эканамічных абставінаў (хаця, штосьці апошнім часам кажуць, што ўпершыню попыт на алкаголь зьменшыўся). Зь іхных словаў, кліенты ядуць і пьюць як раней, але пакідаюць значна менш "на гарбату". Таксама з-за беспрацоўных мясцовых студэнтаў, якія размаўляюць па-ангельску значна лепей за замежнікаў, будзе завялікі конкурс і на гэтыя месцы.

Link1 comment|Leave a comment

iPhone у войску [Feb. 24th, 2009|08:19 pm]
[Tags|]

Чытаючы допісы [info]franak'а з войску, я заўважыў подпіс "Posted via LiveJournal.app" ды зацікавіўся гэтай праграмкай. Як высьветлілася, я прапусьціў навіны аб тым, што Франак увогуле заглямурыўся і набыў сабе iPhone. Я ня буду распускаць плёткі пра "сакрэтную касу апазыцыі", бо мяне больш цікавіць іншае. Навошта мець гэткую дарагую прыладу ў войску? Хіба iPhone сапраўды на столькі зручнейшы?
LinkLeave a comment

Апазыцыйнае “кідалава” [Feb. 24th, 2009|08:02 pm]
[Tags|, ]

Тое, што Максім Дашук зараз знаходзіцца пад хатнім арыштам за парушэньні ўмоваў ягонага прысуду яшчэ раз паказвае адсутнасьць супольнасьці ў апазыцыйных колах.

Чаму Дашук патрапіў у “справу 14-ці”? – Таму што ён змагаўся за інтарэсы дробных прадпрымальнікаў. Чаму ён зараз арыштаваны? – Таму што ён дапамгаў маці – дробнай прадпрымальніцы. Што цікава, згодна з законам, супраць якога ён пратэставаў, ён ё адзіны чалавек, хто можа працаваць у ягонай маці, каб яна не згубіла статус дробнага прадпрымальніка. Іранічна, га?

Дык вось, якое ж дачыненьне гэтае ўсё мае да супольнасьці ў апазыцыі? Справа ў тым, што заўсёды, калі нейкаму “рэвалюцыянэру” абмяжоўвалі свабоду, ягоныя паплечныкі дапамгалі сям’е, асабліва калі ад “ахвяры рэжыму” залежыла ежа на стале. Ўсе ведалі, ў які час Дашук мусіць быць дома. Ўсе ведалі, што ён дапамагае ягонай матцы на працы. Але ці зрабіў хтосьці штосьці, каб Дашук наўмысна не парушаў умоваў абмежаваньня волі? Штосьці я ня бачу, каб гэтае адбывалася, бо ён зараз арыштаваны і чакае на новы суд, які гэтым разам адправіць яго па-за калючы дрот. Затое Хартыя ‘97 крычыць пра старонны падыход да Дашука з боку міліцыі і цытуе яго пра тое, што ён быў вымушаны парушаць умовы прысуду. Да таго ж, яго ахрысьцілі “пятым палітычназняволеным” і вынікам візыту Хаўера Саланы ў Беларусь, хаця на наступны дзень пасьля арышту Дашука перавялі пад хатні арышт. Хіба падобнае кіданьне сваіх палпечнікаў ё новая тактыка даказваньня існаваньня парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі? Пытацца пра сорам у гэтых людзей ужо проста ня мае сэнсу.

Link4 comments|Leave a comment

Беларускія навіны [Feb. 24th, 2009|01:21 am]

Калі я вырашыў стварыць News from Belarus, я ўжо меў думку, што будзе няшмат падзеяў, вартых публікацыі. Першы дзень маніторынга пакуль што пацьверджвае маю думку. Асноўныя навіны ў беларускіх мэдыях можна падзяліць на наступныя катэгорыі: крымінал, хтосьці штосьці сказаў (але гэтае не азначае, што зробіць), уласныя меркаваньні журналістаў і значныя падзеі. Да апошняй катэгорыі я далучаю ўсё, што можа паўплываць на становішча ў Беларусі або на міжнародныя стасункі паміж Беларусьсю і іншымі краінамі.

Таксама беларускія мэдыі часам схіляюца да “жаўцізны” і ствараюць навіны там, дзе іх няма. Напрыклад, сытуацыя вакол палітычназьняволенных. Яны ўсе пакуль што толькі арыштаваныя, а не асуджаныя, але ўсюды пішуць пра ўжо пяцёрых. Па заходніх журналісцкіх стандартах ё толькі адная навіна – арышты людзей, а ў Беларусі ўсе пішуць што хочуць. Таму не пытайцеся ў мяне, чаму чагосьці няма ў стужцы навінаў.

P.S. Пра Дашукоўскую справу трэба ўвогуле напісаць асобна, бо я зноўку бачу хібы апазыцыйнай суполкі.

LinkLeave a comment

Новы праэкт [Feb. 22nd, 2009|12:39 pm]
[Tags|]

Запусьціў новы праэкт: News from Belarus. Гэта будзе дайджэст навінаў зь Беларусі на ангельскай мове. Значнасьць навінаў, натуральна, вызначаю асабіста я. Падпісацца можна праз Тўіттэр, або праз RSS. На жаль, немагчыма перанаправіць стужку праз FeedBurner, каб можна было б сачыць за падпіскамі.
Link5 comments|Leave a comment

Навіны за пятніцу [Feb. 21st, 2009|01:32 am]
[Tags|, ]

Караценькі аналіз таго, што адбылося ў пятніцу.

Хартыя паведаміла, што ані БТ, ані Эўраньюз не паведаміла пра сустрэчу Хаў'ера Саланы з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. Паводзіны БТ былі даволі прадказальныя, бо яны ж не маглі сказаць, што Мілінкевіч сустрэўся са сваім эўрапейскім спонсарам, а пасьля паказаць таго ж спонсара разам з Лукашэнкам. Да таго ж, БТ мусіць праслаўляць рэжым і расказваць пра лукашэнкаўскія дасягненьні і ў міжнародных стасунках, акрамя посьпехаў у сельскай гаспадарцы і пацалунках з Расеяй.

Значна цікавейшымі ё абставіны з Эўраньюз. Хаця гэтая мэдыйная крыніца і не зьяўляецца афіцыйным голасам Эўразьвязу, ейнае асьвячэньне навінаў даволі супадае з інтарэсамі ЭЗ. Эўраньюз хутчэй за ўсё карыстаюцца альбо матар'яламі ад аддзелаў па мэдыйных сувязях розных дзяржаўных агенцыяў, альбо маюць уласных карэспандэнтаў на месцы. Таксама варта адзначыць тое, што ў кожная моўная вэрсыя каналу мае асобных рэдактараў і журналістаў, якія складаюць і адпаведна рэдагюць тэксты навінаў. Адсутнасьць успаміну пра сустрэчу Саланы зь Мілінкевічам ва ўсіх выданьнях, акрамя нямецкага, сьведчыць пра тое, што Эўропа больш зацікаўленая ў супрацоўніцтве з Лукашэнкам, чым у старых сувязях з апазыцыяй. Гэткае становішча склалася з адной з гэтых прычынаў: альбо ў Брусэлі зразумелі, што ад беларускай апазыцыі няма чаго чакаць, альбо яны вырашылі, што дамовіцца з Лукашэнкам прасьцей, хутчэй і таньней. Аднак, мяне бянтэжыць, што пры любым з двух варыянтаў, Салана ўвогуле сустракаўся зь Мілінкевічам. Мабыць, гэтая сустрэча мела больш сымбалічную мэту, чым сапраўдная працоўная сустрэча хаўрусьнікаў. На жаль, у адкрытых крыніцах нестае зьвесткаў, каб зрабіць канчатковы вынік. У той жа час у любым выпадку беларускай апазыцыі варта зьвярнуць увагу на ўласныя дзеяньні, і, хутчэй за ўсё, пачаць працаваць у напрамку падвышэньня ўласнай эфекціўнасьці ды значнасьці.


Лукашэнка падпісаў Загад №105 "Аб некаторых пытаньнях у дачыненьні да дэкляраваньня даходаў, маёмасьці і крыніцаў грашовых сродкаў, што належаць прыватным асобам."

З аднаго боку падаецца, што Лукашэнка абвясьціў сапраўдную амныстыю прыватнаму капіталу, што нібыта Беларусь будзе афшорам. Аднак, галоўны сэнс гэтага загаду ё ў іншым месцы. У паведамленьні для мэдыяў напісана, што права правяраць прыватны капітал пакідаецца падатковым ворганам і "абмежаванаму колу кіраўнікоў" дзяржкантролю, пракуратуры, КДБ ды падобных. Гэтае азначае, што толькі абмежаваная колькасьць прыватных капіталаў сапраўды будзе прынята ў Беларусь без падатковых дэклярацыяў і праверкаў. Падобны загад сьведчыць толькі аб тым, што камусьці патрэбна легалізаваць грошы ў Беларусі. Гэты хтосьці можа быць і зьнешнім інвестарам, і грамадзянінам Беларусі. У першым выпадку, Лукашэнка мусіць атрымаць добры адкат, а ў другім выпадку грошы, скрадзеныя ў народа Беларусі, мусяць стаць грамадзкімі на пэўны час, а потым вярнуцца ў кішэні рабаўнікоў, але ўжо легальна.

Што датычыцца сапраўдных прыватных інвэстараў, дык для іх нічога не зьмянілася. Яны ўсё роўна мусяць плаціць усе хабары, як і раней. Адзіная розьніца, што ў іх зьявілася невялічкае спадзяваньне, што можа ўсё ж падатковая інспэкцыя не закране іх.


Link1 comment|Leave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Advertisement