Ягазам Гэзвапавіч Вольны (wolny) wrote,
Ягазам Гэзвапавіч Вольны
wolny

Сёньня беларусы Амэрыкі правялі тры пікеты ў Новым Ёрку. Спачатку ля будынку ААН; потым ля будынку, дзе знаходзіцца кансулят Беларусі; а потым ля былой місіі СССР у ААН, дзе зараз знаходзяцца місіі Расеі і Беларусі. Я быў толькі ля кансуляту. Пікет пачаўся там а 12 папалудні. Я прыехаў туды каля 12.40. На той момант, калі я прыехаў, у пікеце ўдзельнічалі прынамсі 50 чалавекаў, пераважна моладзь. Над натоўпаў луняла некалькі дзесяткаў бел-чырвона-белых сьцягоў. Настрой у людзей быў пазытыўны. Старшыня новаёркскага аддзелу БАЗА Віталь Зайка "камандаваў парадам" праз мэгафон. Час ад часу турысты на 3-яй Авэню прыпыняліся ад крыкаў "ЖЫВЕ!" juras14 назваў пікет "вялікай разьвіртуалаўкай", бо там прысутнічала даволі шмат ЖЖыстаў: batury, dexta37, dzed_baradzed, frostishka, juras14, porkchameleon, slotoviepus, wolny. Калі кагосьці не адзначыў, калі ласка, паведаміце.

З-за таго, што людзям з палітычным прытулкам небясьпечна знаходзіцца ў дыпляматычных прадстаўніцтвах сваёй краіны, няшмат людзей галасавалі. Ля ўваходу/выхаду ў будынак стаялі сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Сяржук Сокалаў-Воюш, які праводзіў экзыт-пол, ды старшыня НГК у Новым Ёрку Валеры Дворнік, які зьбіраў бюлютэні народнага галасаваньня. На той час, калі я сыходзіў (каля 14 гадзін мясцовага часу), па выніках экзыт-полаў пераможцам быў Аляксандар Мілінкевіч. На другім месцы быў Аляксандар Лукашэнка. Народных бюлютэняў было сабрана каля 6.

Галасаваньне было дзіўным. Здаецца консул проста ўзяў мой пашпарт, перапісаў маё імя і год нараджэньня ў радок нумар 168 і запытаў мой адрас. Нават не правяралі ці ё ў мяне пячатка кансуляцкага ўліку ці не. Бюлютэні былі ў тэчцы, якую ніхто не ахоўваў - можна было б узяць некалькі. Што цікава, яны былі надрукаваныя на звычайнай аднакаляровай паперы. Дакладней, яны былі не надрукаваныя, а ксэракапіяваныя, але мелі два подпісы на адваротным баку. Галачку ставілі ў невялічкім пакоі, дзе стаяў пэўна той самы ксэракс, на якім рабілі бюлютэні. Адначасова са мной галасавалі каля чатырох чалавекаў. У кансуляце таксама быў нейкі мужчына сталага ўзросту, які ня мог прагаласаваць, бо ягоны пашпарт быў у кансуляце для падаўжэньня тэрміну дзеяньня. Яму адмаўлялі ў галасаваньні, бо кансулят не займаўся кансуляцкімі справамі. Атрымаўся гэткая сытуацыя - чалавек грамадзянін, ягоны пашпарт у кансуляце, кансулят яму яго не выдае і адмаўляе ў галасаваньні. Ня ведаю, чым скончылася тая гісторыя.

Вось фотаздымкі зь пікету. Калі нехта хоча арыгінальныя файлы вялікага памеру, паведаміце мне імя файла і куды яго даслаць.



































Tags: навіны
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 15 comments