| Ягазам Гэзвапавіч Вольны ( @ 2006-03-30 02:44:00 |
| Entry tags: | politics |
Зноўку пра Лукашэнку
Ёсьць дрэнныя навіны: Лукашэнка жывы. Гэта амаль сьцьверджана. Іншае пытаньне, у якім ён стане. З таго, што мне паведамілі, ён ледзьве жывы. Мне не раскрылі прычыну гэтае хваробы, але намякнулі, што ў гэтым ёсьць расейскія сьляды. Асноўная думка, што Лукашэнку трымаюць у ледзьве жывым стане дзеля таго, каб скончыць пагадненьні аб продажы Белтрансгазу, а потым дэстабілізаваць становішча на Беларусі. Што адбудзецца на Беларусі, калі Лукашэнка раптоўна зьнікне, можна паглядзець тут. У гэтым выпадку Расеяі будзе дазволена ўвесьці войска на тэрыторыю Беларусі, каб захаваць расейскую ўласнасьць. Хаця, на маю думку, інтэрвэнцыя будзе ў нейкім іншым выглядзе, бо вайсковая інтэрвэнцыя ў незалежную, хай і "братэрскую", дзяржаву выклікае абурэньне нават найадданейшых прыхільнікаў Пуціна.
Натуральна, што гэта падаецца казкай кшталту таго, што расейцы (дакладней Газпром) увядзе войска ва Ўкраіну, каб захаваць тамтэйшую маёмасьць. Справа ў тым, што ў адрозьненьні ад сапраўднай украінскай казкі, падзеі апошніх тыдняў на Беларусі складаюць уражаньне праўдзівасьці гэткага прагнозу. Расея ўжо паказала ўсяму сьвету сваю вайсковую моц, бо ў Чорным моры праходзяць найбуйнейшыя манеўры марскога флёту за апошнія 8 гадоў. У іх удзельнічаюць 14 караблёў падтрымкі, што азначае, што ракетныя катэры й флягманы мусяць знаходзяцца далёка ад берага цягам некалькіх тыдняў. Таксама ня трэба забывацца на падвышаную вайскова-марскую актыўнасьць ля Калінінграду. Гэта стварае ўражаньне, што Расея "граецца мускуламі", каб запалохаць вайсковыя выведкі ўсяго сусьвету.
Цікава, што Расея не хвалюецца за сваё месца ў Вялікай Васьмёрцы, паводзячы сябе гэткім чынам. Здаецца, што яны разьлічваюць на "паліўны шантаж" - калі нас выключаць зь Вялікай Васьмёрцы, тады мы спынім пастаўкі газу. Аднак хутка лета, а гэта значыць, што Эўропа будзе клапаціцца больш пра электрычнасьць чымся пра газ. Гэтым чынам Расея зноўку апынецца ў ненайшелпшым для яе становішчы. У мяне зьяўляецца ўражаньне, што хутка (не пазьней за два месяцы) сьвет апынецца ў становішчы падобным да кубінскага ракетнага крызу 1961 году. Спадарства, калі ласка, не хвалюйцеся - ніхто ня хоча паміраць. Запалкі, соль і мыла набываць ня трэба. =)
Русская версия. Перевод
syarzhuk.
English version will appear late Thursday night EST.