Ягазам Гэзвапавіч Вольны ([info]wolny) wrote,
сёньня са мной адбылося цікавае здарэньне. калі я ехаў з працы, я размаўляў па тэлефоне з [info]e_ndrus. з-за таго, што ў тым жа аўтобусе ехала мурынская моладзь, якая паводзіла сябе даволі "ціха", мне прыйшлося спыніць размову. нехта мусіў сыходзіць на наступным прыпынку, таму ля мяне вызвалілася крэсла. я сеў, а на суседняе крэсла села нейкая жанчына і адразу зьвярнулася да мяне па-беларуску. у мяне ажно адняла мову. =) яна сама зьдзівілася, калі пачула, што я размаўляю па-беларуску. мне падалося, што яна ў мінулым выкладала, бо гаварыла добра, але павольна. яна зацікавілася дыяспарай (сказала, што спрабавала шукаць, але не знайшла), дык я ёй параіў наведаць сход БАЗы. паглядзім, ці прыйдзе яна туды.
Tags: diaspora, personal

  • Post a new comment

    Error

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comments

[info]slotoviepus

June 15 2006, 06:49:49 UTC 5 years ago

крута! здаецца, я толькі аднойчы ў жыцьці выпадкова ў менскім трамваі пачуў, як звычайныя людзі размаўляюць па-беларуску, не на занятках па мове, не перад тэлекамэрай, а проста так, у трамваі... год дзевяць назад тое было.
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…