|
Ягазам Гэзвапавіч Вольны
|
|
|
| Чарнобыльскі шлях 2009 - Вынікі |
[Apr. 27th, 2009|12:16 am] |
Шчыра кажучы, я ня ўбачыў анічога незвычайнага. "Старая" апазыцыя паказала яшчэ адзін прыклад з сэрыі "мы ўжо паміраем, але яшчэ не здаемся" (можна было б ужо вызначыцца ці парушаць дазволены маршрут, ці не, і прытрымлівацца пляну). Маладыя радыкала паказалі яшчэ адзін прыклад з сэрыі "мы можам усё самі, але нас ніхто ня слухае, таму нас мала" (радыкалаў ніколі ніхто ня слухае, і яны надта рэдка могуць дамовіцца пра агульныя пляны, але быць маладым і ня быць радыкалам – немагчыма). У Новым Ёрку дыяспара зноўку паказала яшчэ адзін прыклад с сэрыі "нам похвігу якая нагода, абы сфоткацца з б-ч-б сьцягам, каб атрымаць азыль" (я не магу назваць па-іншаму палітычныя лёзунгі і ўсьмешкі на фотах у нядзелю насупраць ААН на жалобным пікеце). А ў нарэшце афіцыйнага пэнсіянэра Zянона™ зноўку "ворагі вакол". "Вернай дарогай ідзёце, таварышы!"™ |
|
|
| Малдова |
[Apr. 8th, 2009|09:03 pm] |
Адразу адзначу, што хоць я і прыхільнік ідэяў левага палітычнага напраку, я ніколі не падтрымліваў камуністаў. Я не ўспрымаю іх як (нават і патэнцыйных) ворагаў дэмакратычных ідэяў, бо яны ўжо страцілі тую палітычную сілу, якая была ў гэнай партыі яшчэ 20-25 гадоў таму. Аднак, мне чамусьці вельмі цяжка прыняць бок малдоўскіх "змагароў супраць камунізму". Іхныя паводзіны не кранаюць тую частку майго мозгу, якая адказвае за салідарнасьць: гэты гвалтоўны супраціў без канкрэтных мэтаў (абы ўсё разбурыць) пад сьцягам ЭЗ не выклікае павагі. Гвалтоўны супраціў з мэтамі мусіць парушаць інфраструктуру, якая падтрымлівае дрэнны рэжым, а гэты натоўп менавіты нішчыць амаль усё, што сутракае на сваім шляху. У іх нават няма канкрэтных прычынаў супраціву. Група ў Фэйсбуку ў падтрымку Малдовы даволі дыпляматычна кажа пра мажлівыя фальсыфікацыі і парушэньні, а таксама пра плётку, што нібыта прагаласавалі 100 тысячаў нябожчыкаў. У адрозьненьні ад Украіны, дзе людзі бачылі аўтобусы, што вазілі выбарнікаў, і ад Беларусі, дзе адбывалася прымусовае датэрміновае галасаваньне, ў Малдове ўсё прайшло больш-менш шчыра, адкрыта й дэмакратычна, што нават эўрапейскія назіральнікі сьцьвердзілі вынікі выбараў. Варонін і ягоныя камуністы ня Чаўшэску з сакрэтнай паліцыяй, каб ладзіць паўстаньне, асабліва пры наяўнасьці добрага вопыту ва Ўкраіне, Грузіі ды ў Сэрбіі. Радыкалы, якія захапілі "негвалтоўны" натоўп ё толькі сьведчаньнем таго, што Малдова яшчэ не гатовая ўвасьці ў ЭЗ, а natmorar і ейныя паплечнікі ня ўмеюць кіраваць натоўпам. Зь іншага боку ў мяне чамусьці ствараецца ўражаньне, што ў натоўпе сапраўды былі правакатары, але не ад "рэжыму" ці з Румыніі, а з Прыднястроўя, бо гэткае становішча зручнае толькі Сьмірнову і Крамлю: гвалт пад сьцягамі Румыніі і ЭЗ прымусяць нэйтральнага Вароніна зьвярнуцца па дапамогу ў Маскву і адштурхнуць насельніцтва Малдова ад пра-захадных палітычных гульцоў. |
|
|
| "Палітвязьні" |
[Mar. 4th, 2009|10:30 am] |
Ну, што? Дакрэчыліся пра палітвязьняў па "справе 14-ці"? Ёлупні! Пра які "крывавы рэжым" можна казаць, калі яны самі наўмысна парушаюць закон? Калі Дашук яшчэ быў нібыта вымушаны парушаць умовы прысуду (хаця й гэтага можна было пазьбегнуць), а вось Дубскага ўвогуле ніхто не прымушаў рабіць анічога. Ну, навошта было карыстацца чужой SIMкаю? Хіба ён ня ведаў, што гэта ё крымінальнае злачынства? Вось спачатку зрабілі з дурня героя, а цяпер будуць крычэць, што Дубскі за кратамі незаконна. Да таго жчым болей цяперашняя апазыцыя дыскрэдытуе сябе, тым складаней будзе захапіць сэрцы й думкі астатніх, нават калі па іх прыйдуць новыя рухі й арганізацыі. |
|
|
| Лука ў Сэрбіі |
[Mar. 4th, 2009|08:40 am] |
Як высьветлілася, ўсё значна прасцей, чым я меркаваў. Лукашэнка адпачывае ў Сэрбіі амаль задарма, бо яго туды запрасіў уладальнік гатэлю й пэўнай часткі курорта Капаонік. Улічваючы ўсю гісторыю стасункаў Міадрага Косьціча зь Беларусьсю, становіцца відавочна, што гэтыя вакацыі ё чарговай спробай набыць правы на інвэстыцыі ў нашую краіну. Таксама цікава, што Косьціч мае пэўнае дачыненьне да сэрбскай мафіі і да Зорана Джынджыча, якога гэная мафія й забіла. Ці разумее Лукашэнка, ў якую гульню ён патрапіць? Зь іншага боку, ён не дурны, і можа скарыстаць гэткае сватаўство ва ўласных мэтах, кшталту дармавога адпачынку. |
|
|
| Лукашэнкавыя вакацыя |
[Mar. 3rd, 2009|01:09 am] |
Безумоўна, Лукашэнкаўскія вакацыі ў Сэрбіі былі найгарачэйшай навіной панядзелка. Пакуль БелТА расказвала пра працоўны візыт, астатнія разважалі пра "круцізну" курорта ды й пра астатніх прэзыдэнтаў на вакацыях. Але ўсе недзяржаўныя крыніцы пагаджаліся з тым, што гэткія вакацыі падчас крызы ё недарэчнасьць. У мяне ж зьявілася толькі два пытаньня: 1) Чаму ён паехаў на вакацыі толькі зараз? 2) Чаму ён паехаў менавіта ў Сэрбію? Ад'езд кіраўніка краіны на вакацыі падчас даволі вялікай эканамічнай крызы, калі мясцовыя грошы кожны дзень таньнеюць у адносінах да асноўнай міжнароднай валюты, заўсёды ё значнай падзеяй. У нашым выпадку гэны кіраўнік яшчэ й аўтарытарны, што стварае больш пытаньняў, чым адказаў. Генералы звычайна адпачываюць перад кожнай бойкай, а палітыкі пасьля ўдалай кампаніі. Улічваючы падзеі апошніх тыдняў і Лукашэнкаўскае атачэньне на 150 чалавекаў, мне падаецца, што ён вырашыў адсьвяткаваць удалыя перамовы з Эўразьвязам. Сапраўды, трошку дзіўна, што ён шчодра ўзяў з сабою яшчэ шмат чыноўнікаў ды сваякоў, але дыктатары таксама могуць паводзіць сябе сумленна ў дачыненьні пэўных людзей. Ягонае атачэньне ў Сэрбіі, пэўна, складаецца з найадданейшых "дупалізаў", ахоўнікаў і сваякоў, а гэткіх людзей Лукашэнка вымушаны шанаваць, каб яны яму ня здрадзілі. Маю думку пра сьвяткаваньне перамоваў з ЭЗ пацьверджвае й месца адпачынку. Раней Лукашэнка любіў наведваць аўстрыйскія Альпы, каб падлячыцца й пакатацца на лыжах. Калі яму забаранілі ўезд у ЭЗ, Лукашэнку прыйшлося карыстацца мясцовымі "курортамі" Сілічы й Раўбічы, а калі яму дазваляў Пуцін, то й Сочы. Цяпер жа санкцыі часова скасаваныя, але ён усё роўна не паехаў у Аўстрыю. Я ня думаю, што выбар залежыў ад коштаў, бо для чалавека, які апранае скураную дзягу ад Эрме, каб праверыць збожжа ў полі, грошы ня будуць праблемай. Справа ў тым, што Сэрбія пад кіраўніцтвам Тадзіча імкнецца далучыцца да ЭЗ, а таксама яна заўсёды была хаўрусьнікам Расеі на Балканах. Сяброўства з гэтай краінай Лукашэнку проста стратэгічна неабходна, бо атрымліваецца гэткі хаўрус мастоў паміж ЭЗ і Расеяй. Выбраўшы Капаонік для сваіх вакацыяў, Лукашэнка сказаў Эўразьвязу: "Мы будзем з вамі працаваць, але паступова," - а Расеі ён сказаў: "Мы хочам паболей незалежнасьці, але мы будзе добрымі суседзямі й хаўрусьнікамі." Цяпер застаецца чакаць на рэакцыю Расеі, бо рэакцыю ЭЗ надта лёгка прадказаць - яна будзе станоўчай. |
|
|
| Апазыцыйнае “кідалава” |
[Feb. 24th, 2009|08:02 pm] |
Тое, што Максім Дашук зараз знаходзіцца пад хатнім арыштам за парушэньні ўмоваў ягонага прысуду яшчэ раз паказвае адсутнасьць супольнасьці ў апазыцыйных колах. Чаму Дашук патрапіў у “справу 14-ці”? – Таму што ён змагаўся за інтарэсы дробных прадпрымальнікаў. Чаму ён зараз арыштаваны? – Таму што ён дапамгаў маці – дробнай прадпрымальніцы. Што цікава, згодна з законам, супраць якога ён пратэставаў, ён ё адзіны чалавек, хто можа працаваць у ягонай маці, каб яна не згубіла статус дробнага прадпрымальніка. Іранічна, га? Дык вось, якое ж дачыненьне гэтае ўсё мае да супольнасьці ў апазыцыі? Справа ў тым, што заўсёды, калі нейкаму “рэвалюцыянэру” абмяжоўвалі свабоду, ягоныя паплечныкі дапамгалі сям’е, асабліва калі ад “ахвяры рэжыму” залежыла ежа на стале. Ўсе ведалі, ў які час Дашук мусіць быць дома. Ўсе ведалі, што ён дапамагае ягонай матцы на працы. Але ці зрабіў хтосьці штосьці, каб Дашук наўмысна не парушаў умоваў абмежаваньня волі? Штосьці я ня бачу, каб гэтае адбывалася, бо ён зараз арыштаваны і чакае на новы суд, які гэтым разам адправіць яго па-за калючы дрот. Затое Хартыя ‘97 крычыць пра старонны падыход да Дашука з боку міліцыі і цытуе яго пра тое, што ён быў вымушаны парушаць умовы прысуду. Да таго ж, яго ахрысьцілі “пятым палітычназняволеным” і вынікам візыту Хаўера Саланы ў Беларусь, хаця на наступны дзень пасьля арышту Дашука перавялі пад хатні арышт. Хіба падобнае кіданьне сваіх палпечнікаў ё новая тактыка даказваньня існаваньня парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі? Пытацца пра сорам у гэтых людзей ужо проста ня мае сэнсу. |
|
|
| Дыпляматычная вайна |
[May. 19th, 2008|01:54 am] |
Відаць, усё ж Лука не перамог амэрыканцаў. Мне расказалі, што ўвосені было тры свабодных працоўных месца ў амэрыканскай амбасадзе. Ці то былі дадатковыя месцы, ці то хтосьці зьехаў, я ня ведаю, але справа ў тым, што тыя працоўныя прапановы скасавалі датэрмінова і ніхто не атрымаў тую працу. То бок амэрыканцы ведалі пра мажлівасьць скарачэньна штату дыпляматаў яшчэ некалькі месяцаў таму, а можа проста рыхтаваліся да яе на ўсялякі выпадак. Улічваючы, што напачатку дыпляматычнай вайны ў амбасадзе было каля 30 дыпляматаў, тры дадатковыя месцы ё істотна.    |
|
|
| Бугога! |
[May. 1st, 2008|11:46 am] |
Вось цяпер у Лукашэнкі будзе цэлая краіна раззлаванай моладзі, якая ня можа паехаць у ЗША працаваць улетку. А былыя беларусы ў ЗША не паедуць у Беларусь, бо амэрыканцам па візы трэба будзе ехаць у Канаду. То бок будуць яшчэ горшыя эканамічныя санкцыі, бо ў Беларусь не патрапяць дадатковыя грошы (нефармальныя інвэстыцыі).
І якім мейсцам думаюць у МЗС?    |
|
|
| 12-гадовая адукацыя |
[Apr. 18th, 2008|12:51 am] |
Лукашэнка ў чацьвер зноўку нагаварыў невядома што. Зь ягоных словаў вынікае, што ў Беларусі будзе 11-цігадовая школьная адукацыя з раскладам заняткаў на пяць дзён. Дадаўшы прапанову пра 5-6 урокаў на дзень, атрымліваецца, што навучальны час будзе значна скарочаны. Толькі ці застанецца аб'ём працы тым жа? У любым выпадку, ахвярамі будуць школьнікі, якія або будуць атрымліваць меней ведаў, або будуць больш загружанымі ў школе.
А выказваньні пра "ўмоўна-бясплатную" адукацыю і бацькоўскія фонды - гэта папулізм. Лепей бы ён загадаў павялічыць бюджэт на разьвіцьцё школаў, ці прапанаваў бы нейкае сапраўднае вырашэньне праблемы. На жаль, ніхто гэтага не зразумее, бо дзеці ў нас будуць дурнейшымі з-за іншых адукацыйных рэформаў.    |
|
|
| АБНОЎЛЕНА: План лорда Бэлла |
[Apr. 12th, 2008|03:00 am] |
Атрымліваецца цікавая сытуацыя: лорд Бэлл кажа, што ён даслаў Лукашэнку сьпіс прапановаў, а ў АП кажуць, што нічога не атрымлівалі. Хаця й крыніца гэтай навіны - Камса ў Беларусі - даволі часта не выклікае даверу, але ўсё ж прынамсі нейкія навіны. Да таго ж, БелТА ўсё пісала напачатку пра сустрэчу паміж Сонцападобным і Піяршчыкам, а цяпер неяк змоўкла.
Мне падаецца, што Бэлл усё ж дасалаў сьпіс прапановаў, а ў АП маўчаць, бо ня ведаюць, што зь ім рабіць. Гэткая сытуацыя можа адбыцца толькі пры адной умове: прапановы лорда Бэлла супярэчаць "плану Лукашэнкі", то бок брытанец прапаноўвае нейкія рэформы, а не прыўкрашэньне статуса кўо. Як мае меркаваньні правільныя, дык лорд Бэлл не такі й дрэнны дзядзька, як перш падалося.
Дадатак: barilotti паведаміла, што Эўрарадыё было першапачатковай крыніцай гэтай інфармацыі.    |
|
|
| А тым часам у Зімбабўэ |
[Apr. 2nd, 2008|10:28 pm] |
Партыя Мугабэ прайграла выбары ўпершыню з 1980 году! Vive la democracia!    |
|
|
| Дело Эмануила Зельцера |
[Mar. 27th, 2008|01:29 pm] |
Интересная история получается. Честно скажу, что за две недели только сегодня разобрался что к чему. Разложу-ка я всё в коротких тезисах.
- Зельцер был адвокатом Патаркацишвили в США - Патаркацишвили когда-то руководил ОРТ вместе с Березовским - Березовский и Патаркацишвили попали в опалу к Кремлю и выехали из России - Патаркацишвили якобы владеет частью Сибнефти, которая владеет частью Славнефти, которой пренадлежит Мозырьский НПЗ - часть Сибнефти также пренадлежит Абрамовичу - Абрамович входит в окружение Путина - у Лукашенки отношения с Москвой замечательные
Получается, что тут скорее Сибнефть-Абрамович хотят под шумок чего-то умыкнуть, чем Березовский, а Лукашенко попросили в этом помочь за откат. Только вот, почему родной брат Зельцера винит Березовского?
ЗЫ Конфликт трёх евреев (Березовский, Патаркацишвили и Абрамович), который расхлёбывают все.    |
|
|
| ПрыгажосьцьГумар уратуе сьвет! |
[Mar. 27th, 2008|11:55 am] |
Некалькі тыдняў таму я наведаў выступ Джэймса Ўулсі (James Woolsey), былога кіраўніка ЦВК. Асноўная тэма ягонай прамовы была Амерыканска-Ізраільскія стасункі і датычныя чыньнікі, кшталту пагрозы ад Ірану і залежнасьці ЗША ад арабскай нафты. Пра Беларусь размовы не было, і не хапіла часу, каб я запытаўся ў яго. Але ж ён выказаў адную вельмі цікавую думку.
Справа ў тым, што напачатку праэктам Радыё Свабода кіравала ЦВК, а не ДзяржДэп, як зараз. У той час, у 1950-ыя гады, яны акцэнтавалі свае сілы на высьмейваньні камуністаў і Савецкага Саюзу. Пасьля таго, як справы былі перададзеныя ДзяржДэпу, канцэпцыя барацьбы зьмянілася, і асноўным накірункам стала прапаганда заходняга ладу жыцьця. Спадар Ўулсі прывёў прыклады трансьляваньня ЭмЦіВі і расказаў пра мэтрасэксуалаў у Іран, дзе падобнае знаходзіцца на культурнай мяжы нават у лібэральнага насельніцтва. Ён таксама сказаў, што адным з найлепшых прадуктаў сучаснай амэрыканскай культуры зьяўляюцца мульцікі "Паўднёвы Парк" (South Park) і "Брыгада Амэрыка" (Team America), бо яны высьмейваюць і амэрыканцаў, і тэрарыстаў. Я зь ім пагаджаюся, бо адзіны спосаб супрацьстаяць прыгнятальнаму рэжыму - гэта не баяцца яго. Некаторыя народы проста ня маюць страху, а тыя, што баяцца, могуць яго згубіць праз гумар. Хіба можна баяцца таго, з каго ты сьмяесься?
Дык, вось, спадары журналісты і палітыкі, Беларусь - гэта не Савецкі Саюз, дзе была агульная блякада інфармацыі. Людзям ня трэба чытаць газэты і бачыць плякаты, каб ведаць, што ў краіне справы ідуць дрэнна. Людзям трэба згубіць страх. Лепей аднавіце "Навінкі" і распаўсюджвайце іх, чым ладзіць усе гэтыя канфэрэнцыі і зьезды.    |
|
|
| (no subject) |
[Dec. 13th, 2007|01:40 am] |
Відаць, Лука аддаў загад зьбіць Хведарука з-за зайздрасьці: з Лукой Буш размаўляць ня хоча, а з Хведаруком ён размаўляў даволі добра. Дарэчы, зранку чакаемо на заяву ад Буша з нагоды зьбіцьця, бо па маіх зьвестках Джордж і Зьміцер няблага "пабраталіся".    |
|
|
| Пра лідэраў АДС у Кангрэсе ЗША |
[Dec. 5th, 2007|09:50 pm] |
Ну, я тамака таксама быў. yarik, barilotti і я сядзелі разам недалёка ад першай сакратаркі беларускай амбасады (здаецца, Бельская) і першага сакратара расейскай амбасады (здаецца, Ветраў). Дэлегацыя не сказала анічога новага, але найцікавейшым было выказваньне Лябедзькі, што ён зьяўляецца палітычным аптымістам (пэўна больш за астатніх спадзяецца, што ім дадуць грошы). Таксама было цікава, што камуніст Калякін недзе 10-15 хвілінаў размаўляў са спадаром Ветравым аб чымсьці. Севярынец троху пажартаваў на гэты конт. Падрабязнасьці абмеркаваньня ё ў barilotti пад замком. |
|
|
| (no subject) |
[Nov. 30th, 2007|02:14 am] |
Сёньня зьбіраюся наведаць пікет ля рэзыднцыі вэнэсуэльскага амбасадара ў Вашынгтону. Тутэйшыя студэнты з Вэнэсуэлы падтрымліваюць уласных суграмадзянаў у барацьбе супраць канстытуцыйнай рэформы кшталту той, што ў нас правялі ў 2004 годзе. Цікава паглядзець, як яны арганізоўваюцца і працуюць. Нам, відаць, далёка да іх. А яшчэ вэнэсульскія дзеўкі даволі прыгожыя...асабліва спаніярдкі.
Як будуць нейкія фоты, апублікую.    |
|
|
| (no subject) |
[Nov. 7th, 2007|11:45 pm] |
Падзеі ў Грузіі - іспыт "каляровай" дэмакратыі на сапраўднасьць. Пакуль што Сакаашвілі ганьбіць тыя ідыялы, якія прывялі яго да перамогі чатыры гады таму. Шкада...    |
|
|
| (no subject) |
[Oct. 11th, 2007|10:18 pm] |
Я сёньня атрымаў спам з заклікам ісьці на Эўрапейскі марш. Маршрут: Кастрычніцкая плошча - Нацыянальная бібліятэка. Цікавенька...    |
|
|
| Студэнты супраць адмены ільготаў |
[May. 21st, 2007|02:21 am] |
Спадарства, віншую Вас з чарговым правалам! Чаму? Чытайце далей:- Студэнты былі дрэнна праінфармаваныя пра акцыю (прыйшло замала людзей) - маглі зьбіраць нейкую канткатную інфармацыю падчас збору подпісаў пад пэтыцыяй
- Дрэнны час для падобных дзеяў (выходныя і сэсыя)
- Абяцалі непалітычную акцыю, а ішлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў цішотках "за свабоду", "малады фронт" і "бунт"
- Няма новых людзей: колькасьць надта падрыхтаваных людзей на фота выдае "прафэсыяналаў"
- На пэтыцыю забыліся?
- Куды падзеліся сьпісы адрасоў э-пошты, якімі выдатна карысталіся ўвесну 2006?
- Іншы варыянт
Хаця зь іншага боку, добра, што хоць нешта правялі...    |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|