Ягазам Гэзвапавіч Вольны (wolny) wrote,
Ягазам Гэзвапавіч Вольны
wolny

Дата выбараў

Сяргей Гайдукевіч, лідар ЛДПБ, выказаўся, што прэзыдэнцкія выбары будуць у сакавіку, яшчэ ў лістападзе. Тады яго мала хто слухаў. Але было варта! Гайдукевіч і ягоная ЛДПБ - гэта па сутнасьці Жырыноўскі і ягоная ЛДПР у Расеі. Гэта значыць, што абодва кажуць услых тое, аб чым думаюць на Карла Маркса, 38, ды адпаведна ў Крамлі. А значыцца, што трэба чакаць на хуткае абвяшчэньне выбараў.

Учора vojur пацьвердзіў гэтыя думкі інфрамацыяй зь іншай крыніцы. Яму паведамілі, што ў воска адмысловага прызначэньня паступіў загад аб падрыхтоўцы да красавіку. Як кажа Воюр, яны рыхтуюцца менавіта да выбараў. Гэта адпавядае папярэднім зьвесткам. Цяпер галоўнае, каб выбары былі абвешчаныя на 23-е красавіка. =)
Tags: elections, разважаньні
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments