Дарма я зрабіў поп-корн - Лукашэнка не прыйшоў. Было б яшчэ лепей. Вядучыяя (навошта два?) паводзілі сябе жудасна, пыхцелі ў мікрафоны, нешта абмяркоўвалі голасна, спрабавалі жартаваць. Фармат быў яшчэ горшым: 60 хвілін на 9 асоб недастаткова, абмежаваньні былі толькі на прамовы (а не адказы), кандыдаты прыйшлі, няведаючы, што там будзе.
Што датычыцца выступаў:
Някляеў падставіў і сябе, і астатніх. Гэтыя дэбаты былі пасткай: сэнсу ў іх аніякага, але нельга не праводзіць, бо падстава для Лукашэнкі казаць, што яны самы ня хочуць справядлівых выбараў.
Міхалевіч - мудак, і па-іншаму я не назаву яго нават у твар, бо падлізаў дупу Лукашэнку, рагатаў увесь час, і ўвогуле яму няма сэнсу ўдзельнічаць у гэтай кампаніі.
Саньнікаў амаль не гаварыў, а тое, што сказаў, не адклался акрамя лысай гумы.
Кастусёву даўна ўжо варта было прыбраць уласную кандыдатуру, бо ягоныя выказваньні ставяць пад сумнёў адэкватнасьць усяго БНФ.
Усс зрабіў і сказаў тое, што хацеў, і дзякуй яму за гэтае. Добра, што прызнаўся, што ня надта хоча быць прэзыдэнтам.
Рымашэўскі выглядаў прыстойна, але малады ды са страшэннай рэлігіёзнай філязофіяй. Я буду сур'ёзна разглядаць ягоную кандыдатуру толькі, калі БХД будзе гарантаваць свабоду веравызнаньня, ды будзе канкрэтна акрэсьлена разьмежаваньне царквы і дзяржавы. Я не хачу бачыць праваслаўных папоў сярод прэзыдэнцкіх дарадцаў.
У Цярэшчанкі ё адзіны велічэзны недахоп: ён разумее праблемы ў краіне, але ягоныя вырашэньні дурныя й вар'яцкія. Спадзяюся, што ягоныя прамовы выклікалі прынамсі адное эканамічнае пытаньне ў галовах ляктарату.
Раманчук быў адзіным з сапраўднай апазіцыі, хто спрабаваў адказваць на пытаньні зь нейкім зьместам. Дурань, бо трэба было перакручваць усё на ўладу. Першае правіла дэбатаў: дакажы, што супраціўнік неправы, а потым ужо клапоцься пра ўласную праўду.
Статкевіча шкада. Яго пасодзюць пасьля выбараў за "арганізацыю массавых песпарадкаў". Адказнасьць ён ужо ўзяў на сябе ў простым эфіры, таму складанасьці абвінаваціць яго ня будзе складана. А вось вынікаў ад "плошчы" ня будзе, бо ўсе хочуць, каб было мірна. Блякаваць ЦВК ці вакзал ніхто не зьбіраецца.
Асноўнае шкада змарнаванага часу. Цэлую гадзіну кандыдаты спрачаліся з вядучымі ды паўтаралі свае выступы ў скарочаным варыянце. Замест гэтага, яны маглі абвясьціць, што застаецца толькі адзін апазыцыйны кандыдат (як напісалі ў НН), або маглі нагадаць пра марнаваньне бюлетэней, каб даказаць фальсыфікацыі.